hippy.ru

 

9-10-(11).04.2010 Поэтический фестиваль "Порядок слов" (Минск)

 

 

 

<<    >>

Сергей Календа со своей новой книгой

Залюстроўе Сяргея Календы

Сказки Календы

Пісаць казкі на пачатку 21 стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. Калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч - людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі пабачыць сваю Зямлю з адлегласці ў сотні кіламетраў. Казкі, песні ды праклёны - гэта тое, што, па словах Адама Глобуса, больш за ўсё ўдавалася беларусам, ды зрэшты не толькі ім, бадай, усяму чалавецтву. Вось і пішам сабе паціху свае казкі, для ўласнага ды грамадскага ўжытку. Казкі пішуць старыя і маладыя, жанчыны і мужчыны, школьнікі ды праграмісты. Малады беларускі аўтар Сяргей Календа таксама вырашыў паспрабаваць сябе ў казачнай сферы. 10 красавіка ў Музеі сучаснай літаратуры ў рамках фестывалю “Парадак слоў” адбылася прэзентацыя яго другой кніжкі “Казкі: гісторыі (не) пра нас” (выдавецтва “Галіяфы”). На ўрачыстай імпрэзе сабраліся не абы-якія госці: літаратар і выдавец Зміцер Вішнёў, паэткі Вольга Гапеева, Віка Трэнас і Аксана Спрынчан, нонканфарміст Ілля Сін і гарадзенскі паэт Анатоль Брусевіч. Да таварыства далучыўся таксама і я, як аўтар прадмовы.

Крыху пра кніжку. Гісторыі з гэтай кнігі блізкія да чароўных казак, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Усё гэта падаецца неактуальным для сучаснага чытача, разбэшчанага кампутарнымі гульнямі. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага свету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі без якой немагчыма чароўная казка. Галоўнае - героі ды адносіны паміж імі. Маленькі Прынц меў адно штоі Ружу ды невялічкую планету, аднак гэта ці не самая чароўная казка за апошнія сто гадоў гісторыі чалавецтва.

У кніжцы пераважаюць гісторыі пра тых, хто стварае свой уласны ўклад у рамках існуючых правілаў. Тут няма месца рэвалюцыям для змены наваколля з яго правіламі. Хутчэй вядзецца пра ўласныя змены і дасягненне праз іх свайго месца. Рыбка-Мечнік ня хоча быць высакародным, як яго бацькі, але калі ён вырашае скончыць з гэтым, то мусіць шукаць альтэрнатыўны варыянт, які між тым не руйнуе навакольнага сусвету. У казцы пра Вусеньку ды Мышаня героі знаходзяцца на сацыяльным маргінэсе, аднак аб'ядноўваюцца дзеля агульнай мэты і такім чынам ператвараюць маргінальнасць у чыннік прагрэсу. У казках Календы адбываецца чараўніцтва нашага часу, дзякуючы дзвюм рэчам - веры і волі. Яго героі, ў пэўным сэнсе,выкарыстоўваюць валявое прыняцце свету. Аднак ці можна зараз іначай?

http://susvet.info/zalyustroue-syargeya-kalendy