9-10-(11).04.2010 Поэтический фестиваль "Порядок слов" (Минск)
|
<<
>>
Заметка о первом дне фестиваля
http://strangerbel.livejournal.com/307223.html
Вельмі ўдалая і ўтульная вечарына у "Галерэі Ў", нягледзячы на непрацуючы мікрафон. Паэты "добрыя і розныя", людзі цікавыя. Дарэчы, цікава было параўнаць выступленні нашых і маскоўскіх паэтаў: хтосьці як заусёды эпатажны (чам больш сальных словаў у выступленнях, тым большую цікавасць аўдыторыі такі выступ атрымоўвае - закон працягвае працаваць ), хтосьці проста кажа а долі, знаходзіць трапныя, імгненныя вобразы месцаў каля Наваслабодзкай станцыі метро альбо на шашы Мінск-Магілёў. Хтосьці ўжо не першы раз экспрэссіўна славіць сонца, хтосьці звяртае ўвагу на зімовую рэзэрвацыю качак на Свіслачы, у некаторых вершах прыгадваецца Калымскі шлях, а ў некаторых іншых клецкі, якія героі аднаго нядаўна прэзентаванага фільма магчыма елі ў шыкоўнай рэстарацыі над Дняпром )
Ну і якраз спадар Хадановіч фінальнай кодай (пачатак быў за Арловым)
P.S. Некалькі словаў пра галерэю "Ў". Вельмі страшнае і таямнічае месца, скажу я вам. Чаму? Таму што пасля наведвання размешчанай бліжэй да Круглай плошчы кнігарні візуальны і матэрэальныя памеры гаманца рэзка змяншаюцца ) Дарэчы, і "Подземка" вельмі блізка. А там таксама і кнігі, і дыскі. Тыдзень таму ахвярамі страшэннага трыпу а-ля "ПадземкаЎ" стала кніжка пра савецкі кінематограф у сталінскія часы і чарговы нумар "Архэ", у якім гаворка ішла пра міты беларускай гістарыяграфіі.
Сёння я вырашыў пазмагацца са спакусай. Часовая перамога дасягнута. Пакуль дасягнута....
|
|