hippy.ru

 

9-10-(11).04.2010 Поэтический фестиваль "Порядок слов" (Минск)

 

 

 

<<    >>

Заметка о турнире поэтов в рамках фестиваля

Не, я не крытык, я... іншы...

Некалькі непрафесійных думак наконт вечарыны, пафасна (абаз)(наз)ванай "першым гарадзкім турнірам паэтаў". Ну, у Мінску гэта далёка не першы слэм ці турнір, ды і,улічваючы ўдзел гасцей з суседніх краін, турнір варта было б назваць "адкрытым". Ну, мажліва такая рэмарка залішняя: Мінск - адкрыты горад.

Па-першае, вынікамі турніру не зусім задаволены я. Украінец канешне вялік у сваёй творчасці і, як слушна было падмечана, у сваёй любові да Жадана, але на мой погляд перамогу вінны былі атрымаць спадар Рыжкоў і спадарыня Зыкава. Сапраўды, было што паслухаць і паглядзець. Нехта з гасцей вечарыны потым наракаў на тое, што народ (і журы, і гледачы) галасавалі "пад градусам", што келіх піва гэта безумоўна файна, але вы, мяркую, добра ведаеце, што адбываецца ў такім стане з канцэнтрацыяй ўвагі, асабістымі схільнасцямі і крытычнымі думкамі

Яшчэ адна праблема. Напачатку вечарыны мне здавалася, што некаторыя з маіх выпадковых спутнікаў-суседаў за сталом унясуць "узнёсак" у вечар сваёй суворай, армейскай, "раённай" праўдай і лексікай. Але пад канец турніра градус пошласці перайшоў усе межы. Напэўна меў рацыю мой суразмоўца, калі ацаніў большую частку выступаў і рэплік паэтаў як тое самое, што "ты целуй меня везде, 18 мне уже". Сапраўды, слухаеш нашых паважаных паэтаў і падчас здаецца,што альбо ў ніх нейкія комплексы і асабістыя праблемы інтымнага характару, альбо казаць у вершах пра прамежнасці, попу, клітар і іншыя цікавыя рэчы стала прыкметай добрага густу. Я вось не разумею, навошта трэба так прыпадабняцца да мовы дваравой шпаны, у якіх гэныя словы у больш эмацыйнай афарбоўцы сустракаюцца не нашмат менш разоў. Дзіўна, паэт быццам шоў-мэн: чым больш шоку, ты больш увагі. Але калі ілюстрацыю да гэтай думкі бачыш кожны другі раз, становіцца вельмі нецікава. Іншая рэч, калі паважанае спадарства збіраецца і далей існаваць у межах лакальнай, малавядомой па-за беларускамоўнымі інтэллектуальнымі коламі субкультурай. Тады можна нічога не мяняць, а жыць доўга-доуга ў звыклай сістэме каардынат...

http://strangerbel.livejournal.com/308065.html Пад ноч дастаў новую кнігу Хадановіча. Прыемна, самаіранічна, інтэлектуальна. Усё добра. Толькі навошта Логвінаў выдаў кніжку на такой паперы....)